Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзяўчына з вачыма туману



Акутае, пранікне
Сазнаньне пакарае.
Пракраўшыся глыбей
Вантробы выдзірае
І тлумам голаў запаўняе
Дзяўчына з туману.

Дум блытаніна.
Раяцца думкі ў галаве
Як пчолкі палявыя:
Яны плятуць сябе жытло,
Каб душу заспакоіць.

Але прыйдзе на пасеку пчаляр
І думак рой узрушыць.

Ня бачна болей задуменьня
Яно нясецца ў вырай.
Знаёмых слоў і вобразаў так мілых.

Сабе спазнаць: і шчырасць і каханьне,
Ня здрадзіць сэрцу свайму
Падманам паўсядзённым.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзяўчына з вачыма туману - Кірыла Цярэшка