Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ларыса Геніюш

Ларысе Геніюш
Паліць цела смяротная сцюжа,
А яна расцвіла, як знарок,
Сярод зданей-людзей свежай ружай-
Беларуска, Паэтка, Прарок.
Нітку памяці тчэ ільняную,
Задуменна на поле глядзіць,
Дзе не раз кветку-мак лугавую
Выпадала да сонца будзіць.
З іх пялёсткаў агонь прамяністы
Уздымаўся пад цёплай рукой,
І салоўка ўсю ноч галасісты
Мучыў сэрца нязнанай тугой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ларыса Геніюш - Іна Фралова