Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Яне здрадзіў каханню свайму

Я не здрадзіў каханню свайму,
І не здраджу яму ніколі…
Я не выдам яго нікаму,
Не скажу аб пякучым тым болю.

Разарвецца хай сэрца ў муках,
Не загоюцца шнары на ім.
Не заўважуць дрыготкія рукі,
Душаць мукі мяне, як атрутнейшы дым.

Я ніколі не крыкну ўслед нікаму,
Не скажу нікаму, што кахаю.
На маім атрутным вяку,
Не сустрэне ніхто сакавітага гаю…

Ты прабач калі ласка мяне,
Не зрабіў я цябе шчаслівай…
Хай заўсёды, і ў бодрасці, і ў ва сне,
Мяне мукі грызуць з найвялікшаю сілай…

Верш Яне здрадзіў каханню свайму - Алесь Борскі