Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Бор, дзе жыве бог

Не бяроз перазвон веснавы,
не дубоў-калдуноў ворах
лісцяў,
мне напеў гаманкі,
баравы
ад брыдоты душу
маю чысціць.

Хвояй к сонцу і Богу
імкнецца,
цягне ўверх сваю
постаць гадамі.
Хай квітнее, жыццем,
што завецца,
пад святымі стагоддзя
вачамі…

Верш Бор, дзе жыве бог - Алесь Борскі