Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сустракай



Сустракай.

Да цябе прылячу я заўсёды здалёк,
Бо ў спадчыну крылы бялюткіе маю.
Тут маленства майго няупэўненны крок,
Пацалункі ў чаромхавым маі.

Перайду Салакучу – рачулку ў брод,
Па цукеркі ў краму, напэўна, заскочу,
Распачну успаміны пра свой радавод,
Сінь-чарнілаў пазычыўшы ў ночы.

Мой куточак, Нароўля, жывічны глыток,
Уздоўж затону завод “Буддэталі”…
Лёс прызначыў любіць мне цябе не знарок,
За шыпшыны пунцовай каралі.

Шчэ палац пана Горвата ў парку стаіць,
Шэпчуць нешта празрыстай лістотаю клёны,
А сяброў не хапае і сэрца гарыць
У чарнобыльскім чорным праклёне.

Да цябе я лячу, любы мой гарадок,
Бачыш, крылы бялюткія ў спадчыну маю.
Сустракай мяне, школьны шчымлівы званок,
Адчыняй дзверы светлага раю!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сустракай - Алена Дзегцярова