Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Над помнікам сысу

Вось і ўсё – закапалі ў Палесскую гліну,
Паляцелі далёк журавы…
У нагах пасадзілі арабіну…
А пад помнікам я – жывы!
Не, не тое, каб цела новае
Дараваў мне Магутны Бог,
Але ж чуеце слова знаёмае?
Мабыць, неяк я выбрацца змог?
Не, павінен я выбірацца –
Бо яшчэ, як паэт, не лёг!
Так што зноўку Вам трэба хавацца,
Бо накрые Вас мой радок,
Спавяду Вам гарачае слова
І такое ж ад Вас прыму!
Пагляджу на вашае новае –
Мо з сабой каго забяру!
Сябрукі! І чаго Вы, ссівелыя,
Дзюбы свесілі, бы крумкачы?
І былыя сяброўкі прывабныя,
Грудзі мнёце як дзеркачы?
Гэта ж я – нікуды не падзеўся –
За спінамі ў Вас стаю!
Побач – бацька Купала і Колас,
Брат Максім ў адным страі!
Маім сейбітам закатаваным
Вытру жвір я з пустых глазніц…
Уздымайцеся! Хадзем разам!
Бачыш – жыта ўжо каласіць!
А яшчэ адкажу я ўсім катам –
Хто страляў, ці ў абдымках душыў –
Усё роўна вярнемся дахаты –
Бо аратай заўжды жывы!
Сеем мы, хто – пшаніцу, хто – словы,
Каб жывіўся імі народ,
У гэтым – нашая моц і крыніцы,
І ніхто нас адолець не змог!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Над помнікам сысу - Алег Талаеў