Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Клён за туманамі ціха растане

Клён за туманамі ціха растане,
Ясны твой воблік далеччу стане –
Што гэта творыцца толькі са мною?!.
Бліжай становішся ты – у растанні!..

Як неспазананай, нябачанай госці,
Не пазнаю зноў, нібы ў маладосці,
І не ўяўляю бязмежнасці іншае
Ласкі, і шчырасці, і прыгажосці!..

Імі да сэрца глыбінь прасвятлёны,
Змогла каўтаю скіпелую горыч,
Каб не вяртацца ніколі пад клёны
Той слепаты, што была з табой поруч!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Клён за туманамі ціха растане - Алег Лойка