Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кантрасты прыроды

Даволі невясёлыя пачуцці
Да нас прыходзяць напярэдадні зімы,
Калі прырода мусіць цалкам апрануцца
Ў беласнежны і пяшчотны аксаміт.

Калі ўсё радзей да нас можа прабіцца
Праз груды хмараў цёплы сонечны прамень.
Ўсё халадней надвор’е пачынае станавіцца,
І скарачаецца нязменна светлы дзень.

І што для нас такім жа можа быць цудоўным,
Як вясновае прыроды абуджэнне.
Калі ўсё ў ёй зіхаціць бляскам новым
І нам дае вялізнае натхненне.

Ў гэты час вельмі яскравы
І мы разам з прыродай ажываем.
Нам ўсё здаецца светлым і прывабным,
І мілатой ўсё нашы душы напаўняе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кантрасты прыроды - Зміцер Аўчыннікаў