Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У ясную ноч

I хто ж так унадзіў
Палярную зорку
да ранку пасьвіцца
ў росных
сузор’ях?
I ці бачыў ты,
каб рэшата неба
цыравалі
аблокі?
I доўга гадацьмеш:
а чаму гэта
месяц гайдаецца
завушніцай
гарадзенскае тэлевежы…


Верш У ясную ноч - Юрка Голуб