Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сьняжынкі-парашуты

Сьняжынкі-парашуты
Кружляюць за вакном,
Спаміж самотных дрэваў
Шукаючы спакой.
Паверце, шлях няпросты
Зь нябёсаў на зямлю –
Стамлёны пух бялёсы
Кладзецца на ральлю.
І стала белым поле,
І лес па-над ракой –
Сувой зімовы, сьнежны
Снуецца над зямлёй.


Верш Сьняжынкі-парашуты - Юрась Півуноў