Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Марына

Кахаю, кахаю, кахаю! –
Крычу ў найдалейшаю даль,
Зноў позірк самотны кранае
Вачэй тваіх холад ды жаль.

Я пеў для цябе праз адлегласць
Радзімых маіх гарадоў,
Бо гукаў пяшчота ды светласць
У табе не пакіне слядоў.

Ды ў роспач мяне застаецца
Тваім любавацца жыццём.
Бывай жа, халоднае сэрца,-
Ўжо назаўжды не маё.


Верш Марына - Яўген Калмановіч