Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як мог бы зразумець цярпеньне

Як мог бы зразумець цярпеньне,
Калі не стаў бы ля крыжа
Хаця б на момант на імгненьне
Зірнуць у вочы да Хрыста,
Спыніцца чэрпаць міласэрнасьць.
Усе пакуту тут – любоў,
А ў ёй Ён моўчкі дорыць вернасьць
Праз позірк гоячы бяз слоў.


Верш Як мог бы зразумець цярпеньне - Яўген Бартніцкі