Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я – народ

Я – народ… Я цярплю, ды ўсё ж веру:
Жыць нядоўга хлусні і цынізму,
I з надзеі маёй, з маёй веры
Храм паўстане без розных там “ізмаў”.
Я – народ! Адчыняю я дзверы
У збудаванне наступных вякоў,
Дзе на месцы баёў і імперый –
Мірны водар вясенніх садоў.


Верш Я – народ - Янусь Малец