Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усплывае самотны твой вобраз

Усплывае самотны твой вобраз…
У грудзях закіпае цяпло,
Ды астуджвае ўнутраны голас:
“Не ўзнавіць, не вярнуць, што прайшло!”

Калыхаецца бель завірухі,
Не суняць, не прыцішыць яе.
У кватэры – і цёпла, і суха,
Толькі сэрца ў завею заве.

Як вам з мужам сваім жывецца?
Дай вам Божа спазнаць даўгалецце,
Хай не б’юцца ўстрывожана сэрцы,
Хай спакойна жывуць вашы дзеці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Усплывае самотны твой вобраз - Янусь Малец