Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясна (урывак)

Ой, вясна, ой вясна!
За душу мілей, –
З табой доля ясна,
З табой жыць весялей!

Як з’явілася ты,
Лес іначай шуміць,
Узлажыўшы лісты,
Як пан, думны стаіць.

Ты зялёнай травой
Скрыла чорну зямлю
I прызвала сабой
Усіх к працы, к жыццю.

Гоман птушак-пяюх
Льецца ў вушы твае,
На жалейцы пастух
Галасіста пяе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вясна (урывак) - Янка Купала