Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А ты, сіраціна

…А ты, сіраціна, жыві, Як ветрам лісток адарваны, – Ні месца табе на зямлі, Ні радасці з песень жаданай, Нясі сваю ношку жыцця Між наспаў-курганаў магільных, Без веры ў свой цэль, без пуцця, Расплаканы ў жальбах бяссільных. Як цень з таго свету, ідзі, Не знаючы ў долі сірочай Ні сэрца з дзявочай грудзі, Ні сонечнай ласкі дзявочай. Жыві і сні сны аб вясне, Ды думай адно, сіраціна. Што нават ніхто не ўздыхне Калісь над тваёй дамавінай.


Верш А ты, сіраціна - Янка Купала