Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Душа навыварат

Душа навыварат
Ці трэба каму?
У кожнага ёсць яна,
Такая ж цікавая
I непаўторная.
Кожны можа
Сам для сябе
Дастаць яе,
Вывернуць,
З напісаным
Выверыць,
Зрабіць аналіз,
Падумаць:
“Вясёлая справа!
Нашто я ўглядаўся
У іншыя душы?”
. . . . . . . . . . .
Сонца свеціць ласкава,
Вецер лісце варушыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Душа навыварат - Вольга Ласаева