Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Скарбы Зямлі

Новы дзень, новы ранак
І звон каласоў,
Спевы птушак, гамон
І шорах лістоў.

Шэпт травы, ціхі гул
І гаворка звяроў,
На імгненне пачуеш
Ты спрэчку вятроў.

Ўсё, што так дорага,
Люба табе назаўжды
Гэта скарбы адзінай,
Каханай Зямлі.


Верш Скарбы Зямлі - Вікторыя Савіцкая