Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПОЗНЯЯ РУЖА

Я лета колеры яшчэ не ўсе сабраў,
А ўжо шпурнула ліст аднекуль восень.
Стаю, бяздоннем воч хапаю просінь
З нябёсаў, што туман не заўладаў.

Туман надыдзе, і імгла зацягне
Усё, што ў сэрца так вялікасна ўвайшло,
Усё, што пела і гучала, і жыло,
Чаго пагляд праз тыдзень не дасягне.

Я лета колеры яшчэ не ўсе сабраў,
Мне б адхінуць крыло паўночнай сцюжы,
Мне б наталіцца гэтай позняй ружай,
Якой так доўга росквіту чакаў.


Верш ПОЗНЯЯ РУЖА - Віктар Худавец