Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДНЫ МАНАЛОГ АЛЕСЯ ГАРУНА

(11.03.1887-28.07.1920)

Пэўна ў гэтай краіне памру, як сабака,
Толькі гэта краіна адвеку мая,
І век буду я з ёю смяяцца і плакаць,
І зраблюся сабакам, як здраджу ёй я.

Пэўна ў гэтай краіне мне славы не ведаць.
Але што тая слава? Узвеяны пыл!
І я буду да скону тутэйшым паэтам
Старасвецкіх дарог і забытых магіл…

Толькі ў гэтай краіне, у роднай краіне
Я памру, як сабака, спазнаўшы нястачу,
Ды й прад смерцю мяне тут любоў не пакіне
Да краіны, дзе я весялюся і плачу…

19.10.1996

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДНЫ МАНАЛОГ АЛЕСЯ ГАРУНА - Віктар Шніп