Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ФРАНЦІШКА САВІЧА

(1815-1846)

Першы снег, як чыстая папера,
На якой напішацца крывёй
Шкодны верш пра беглага жаўнера,
Што далёка ад зямлі сваёй
Не забыўся, што такое воля,
Без якой марнеецца душа…
Ты ідзеш, і прад табою поле
Белае, дзе, як глыжы, ляжаць
Чарапы тваіх братоў забітых,
Што шукалі волю і знайшлі
Сонца ў снезе, як крывавы злітак
Сэрца і любові да зямлі,
На якой з’явіліся аднойчы,
Каб з каленяў свой народ падняць,
І глядзець чужынцам смела ў вочы,
І суседзям, як братам, казаць:
“Мы за нашу й вашую свабоду,
Бо свабодны толькі ў свеце той,
Хто не толькі збавіцца прыгнёту,
А й суседа выведзе з сабой
На шлях вольны…” Прад табой папера,
Быццам снег апошні на шляху тваім.
Ты памёр, ды не памерла вера
У народ, якому ты не стаў чужым…

29.06.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА ФРАНЦІШКА САВІЧА - Віктар Шніп