Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

(6.02.1914-4.02.1978)

“Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.”-
Складаўся верш і плакала твая душа,
Бо бачыла, як наша мова дагарае
На ўсходзе зор чырвоных, што заміж крыжа,
Які ўтапталі людзі ў гразь, сарваўшы з
Храма,
І ў стайню Храм ператварылі, дзе б і ты
Не беларусам быў, а-беларускім хамам,
Якому родны край, як ля карчмы кусты….

А час ляціць, ляціць, нібыта воран чорны.
І кожны хоча жыць, а не ў зямлі ляжаць
У дзень пад небам сонечным, а ў
ночы-зорным.
Ты пішаш вершы, бо не можаш не пісаць
На мове продкаў, што знішчаецца, знікае,
Але жыве, бо сёння пішаш ты на ёй.

І cотня пройдзе год і нехта ж прачытае
Твой верш, нібы глыне глыток вады жывой:

“Хай ісціны старэюць з году ў год,
Хай сэрца разрывае гук жалезны,
А ты за ўсё ў адказе, мой балесны,
За мову, за дзяржаву, за народ!”

І ўбачыць ён, як сонца сумна дагарае
На захадзе, і праз стагоддзе за табой:
“Жыві, абуджаная ў сэрцы, дарагая…”
Паўторыць ціха і слязу змахне рукой…

8.02.2009

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА - Віктар Шніп