Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Намалюй мяне чыстым колерам

Намалюй мяне чыстым колерам,
Быццам неба парой празрыстаю.
Па-над зграяй ваблок а доляю
Стану рук тваіх зграбнай рысаю.

Прытулі пад заранкай ранішняй
Стайню белых з блакітам конікаў.
Я ўскок на кашлатых страньніках
Даімчу да праменьняў сонечных.

Раськідаю сьвятло гульлівае
На сукенку ад хмараў цёмную.
Стану плыняй ракі імкліваю,
Унясу цябе ў вір на чоўне я.

Пад заходным барвовым ветразем
Паплывем аксамітнай сьцежкаю.
На чароўным усхонным беразе
Знойдзем ружу вятроў драпежную.

Захіну дзікай кветкі водарам,
Буду гушкаць ваблок калыскаю.
Стану рысай тваёю, родная,
Бо кахаю цябе, празрыстая.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Намалюй мяне чыстым колерам - Ветразь