Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ад лёсу не ўцячы ўласнага

Ад лёсу не ўцячы ўласнага –
Мне шчодра абмывалі плечы
Бакалам светлага шампанскага,
Так нечакана і дарэчы.

Зноў зарапады слоў і зорачкі
Радзімак на плячах, далонях,
Сабралася бялізна ў зборачкі,
Вартуючы тваё бяссонне.

Здаліся пацалункі шчырымі,
Як наша ноч і бліскавіцы.
А днём – нібыта сэрца вырвалі,
Паабяцаўшы толькі сніцца.

Нібыта не было шампанскага,
Адпітага з грудзей і вуснаў.
Твая няўвага – жэст няшчаснага,
Не зразумеўшага спакусы.

У супярэчнасцях купаюся,
Баюся і сабе прызнацца,
Што зноў на “п’янку” набіваюся,
Каб задыхнуцца ад вар’яцтва.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ад лёсу не ўцячы ўласнага - Вера Буланда