Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ схіляецца ў журбе

Яшчэ схіляецца ў журбе
Надзея блізкіх і гаротных,
Яшчэ не кожны сам сабе
Сказаў аб страшным, беззваротным,
А ўжо над ім шуміць трава,
Плыве размытай акварэллю…
Якія вусны цалаваў!
Якія зоры адгарэлі!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Яшчэ схіляецца ў журбе - Васіль Зуёнак