Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Упадзе на тваё плячо

Над вёскаю –
Дым нахлупам навіс.
Паветра – студзяністае, густое.
Шарэлым ранкам, нібы сыты ліс,
Спіць вецер недзе ў норах за ракою.
Схуднеў за вёскай
Хмызнякоў паўкруг,
I знікла са штыкетніка даёнка.
Упершыню салодка спіць пастух,
Упершыню яго не будзіць жонка.


Верш Упадзе на тваё плячо - Васіль Зуёнак