Верш Аб’ява
Перакупшчыкі-старызнікі,
Аддаю свае гады –
Задарма, з адзінай рызыкай:
Зноў бы вырвацца туды,
Дзе ні рыфмаў, ні паседжанняў,
Дзе ні рыфаў, ні віроў,
Ні вымоў, ні папярэджанняў,
Ні прамоў на “будзь здароў!”,
Дзе суседкаю-сквалыгаю
Не спайманы ў агурках,
Па аблоках, як па выгане,
Ходзіць хлопчык на руках…
Так наступаюць гарады
З жалезным подыхам і віскам:
Стаяць здзічэлыя сады
На Ляхаўцы, у цэнтры Мінска.
Іх зацвітання па вясне
Даўно ніхто не выглядае.
Стаіць – мелодыяй Маснэ –
Бярозак пара маладая.
Ці закаханы пасадзіў,
Ці хто вяселле так адзначыў,
Ці хто двайнятак нарадзіў…
Цяпер тут выгулак сабачы –
Пустыр між дымных камяніц,
Дзе робіць лукавіну Свіслач…
Вынюхвае па сёння шпіц
Падскварак дух, што тут завіснуў.
I ўспамінаюць снегіры
Расказ дзядоў чырванагрудых,
Як іх кармілі на двары, –
Успамінаюць, нібы цуда…
А лукавіну, як пятлю
Пад’ёмны кран ужо гайдае…
Я вас не ўцешу, хоць люблю,
Бярозак пара маладая…
Ещё вершы:
- А ў полі вярба А ў полі вярба Нахілёная, Маладая дзяўчынонька Заручоная. Маладая дзяўчынонька Заручоная. Заручоная I запітая, Тады яе запівалі, Як сад зацвітаў. […]...
- Вецер-гарэза Вецер-гарэза Хіліць галіны Самотных бярозак На ўскрайку сяла, Лагодзіць пяшчотныя Рукі рабінаў… І яблыкам сьпелым Цяжарыць зямля....
- Трыялет (Не глядзі так строга на мяне…) Не глядзі так строга на мяне, Позірк твой мне робіць так балюча. І ў грудзях гарыць агнём пякучым, Не глядзі […]...
- Я – калгасніца Я – калгасніца Маладая, Жыву весела, Ані дбаю. Мае дзетачкі Позна-рана I накормлены, I прыбраны. Сваю Настачку – Дзіцё тое […]...
- Вецер б`ецца ў шыбу Вецер б`ецца ў шыбу, Вые ваўчыным рыкам. Завіруха ўсё вышэй Гуляе з бялюткім снегам. Скразнякі гуляюць па хаце, Заносячы холад […]...
- Ветлівы Мінск Тут любімых вуліц вераніцы На праспекты шумныя выводзяць, Нібы рэчкі з чыстае крыніцы Ў велічныя рэкі пераходзяць. Гэты горад, чысты […]...
- У Траецкім Я цябе даўніною вёў… Пахла кавай і першалістам. Нашу пару ў святле агнёў люстравала раўніва Свіслач. Я цябе даўніною вёў, […]...
- У сямейнай запрэжцы Жонка збіраецца ў дом адпачынку. На адыходзе запытала: -Прывезці што табе, стары? -Вязі, што хочаш, даканала! Ўсё зараз лечаць дактары. […]...
- МiЛАШЫ Прапалi з карты Мiлашы (Прапалi – бы са свету), Але гайдаюцца ў цiшы Бярозкi – дрэвы-спарышы – Цвiтуць вясной ранеты. […]...
- Паміж намі не было нічога “Mіe;dzy namі nіc nіe by? o…” Adam Asnyk Паміж намі не было нічога: Ні прызнанняў, ні сустрэч, ні слоў. Але, […]...
- ПОЗНЯЯ ВОСЕНЬ Першага снежня Раніцай снежнай Ліст на пацеху Вылез з-пад снегу Жоўта-зялёны Пад голым клёнам Колерам грае Прыпамінае… Час той увосень […]...
- Час даўно пераблытаў семафоры і рэйкі Час даўно пераблытаў семафоры і рэйкі, Пасадзіў нас усіх у свае цягнікі. І, пакінуўшы родныя хаты і рэкі, Мы ў […]...
- Уваходзячы ў мора Ах ты, мора, бяскрайняе мора, Столькі хваль – не злічыць на вяку. Я ж пазнаць хачу ў хвалі каторай Свае […]...
- Актава Свяці, кахання чыстая зара! свяці – пачуццяў сэрцаў не азмрочвай – над доляй плугара і песняра і над высокай доляю […]...
- Я прэч ад горада лячу Я прэч ад горада лячу З пустых цагляных камяніцаў. Я ў веску родную хачу, Дзе сонцам я змагу напіцца. Дзе […]...
- —-Колеры ручніка.—– —–Колеры ручніка.—– -Кранаюць сэрца словы трапяткія, З дзяцінства ад бабулі чула іх: Дубы і сосны ў лесе векавыя, I лёс […]...
- Ну і вецер за акном! Ну і вецер за акном! Гнуцца тонкія бярозкі. Пасадзіла як на злом на сямі вятрах нябоскіх… А мяне хто пасадзіў […]...
- Гердзе Даруй, патрапіў я сюды Ў хвіліну слабасці душэўнай, Мне ўжо абрыдлі халады – Няма далей дарогі пэўнай. Я думаў, што […]...
- На развітанне На развітанне тры толькі словы- “выбачай, памылілася я”, Ды падпісана сэрцам прымова. Паспяшалася. Распачата гульня. Але ўдзячная за тое, Што […]...
- Песня аб вясне Уцякай, мароз-дзядуля, Чуеш ты, стары, ці не? На пагорках – булі-гулі! – Песні чуюцца вясне. Звоніць, скача, як дзіцятка, Гэты […]...
- Абнімі Абнімі ты мяне, маладая, Абніманнем гарачым, агністым, Дый памчымся ад краю да краю Вольнай думкай па свеце цярністым. Ў дзень […]...
- Беларусь, ты не забыта Беларусь, ты не забыта. У душы, як Божы знак: Хата… Канюшына… Жыта… Бульба… Бусел… Шпак… Мроя… Хлопец закаханы… Цемра… Шлях […]...
- Пад музыку дажджу – сцiхаюць нават гуслi Пад музыку дажджу – сцiхаюць нават гуслi… Пад музыку дажджу i мы цiшэй быць мусiм. Чароўных пара нот – i […]...
- Пад музыку дажджу – сціхаюць нават гуслі Пад музыку дажджу – сціхаюць нават гуслі… Пад музыку дажджу і мы цішэй быць мусім. Чароўных пара нот – і […]...
- Люблю вясну я, ды чаму Люблю вясну я, ды чаму Душой да восені гарнуся? Ці дрэву вечнасці свайму Лістком апалым я здаюся? Ці ў подыху […]...
- Парк Горкага Вавёркі ярка-агнявы клубок Зрабіў скачок і знік у лапах хвоі. Мы крочылі павольна, бок аб бок. Было нам добра, бо […]...
- Бусел адлятае ў вырай Мінула цёплая пара, Трываць мароз няма ўжо сілы, І выправіцца ўжо пара – Ён пакідае край свой мілы. Чакае зноў […]...
- Дваістасьць Дваістасьць быцьця, бы дваістасьць зьмяінага джала, І кожная з праўда процілеглых сябе паказала, А кожны двуногі малюе сусьветы між імі, […]...
- На суровым сваім рубяжы На суровым сваім рубяжы Горад падаў грымотнай сцяною. З камяніц паляцелі стрыжы Проста ўвысь, проста ў неба начное. Білі ўнізе […]...
- Ведзьма Ведзьма Я не чарауніца – ведзьма маладая Добрым людзям побач гора не жадаю. Разумею птушак і звяроу размовы, І на […]...
- Шчанюк Наш шчанюк разумны самы: Толькі чуе голас мамы, Робіць выгляд ён ласкавы І гуляецца з катом. Але толькі рыпне брама, […]...
- На цвярозы розум Усё на свеце Можа наш народ, Калі што робіць На цвярозы розум. І мог бы жыць Без тлуму і згрызот. […]...
- Рамеснік! Ён хацеў быць мастаком! Рамеснік! Ён хацеў быць мастаком!.. Ён гліну мяў, ён спаць не мог начамі, Ён не вылазіў з нізенькай ганчарні I […]...
- Бадзяга Бадзяга (у памяць аб падзеях 1659 года) Я бадзяга са спаленай Ліды. Я бяздомны жабрак-сірата. Сваё гора, свой боль, сваю […]...
- Дзень здзівіўся Месяцам Месяцам дзівіцца дзень, Шум цішыні – дождж. Кідае Сонца прамень: Час сівізны – что ж. Цені рубаі – святло, Будзе […]...
- Пальцы Жоўтых Кляновых Лістоў Пальцы жоўтых кляновых лістоў мкнуцца восень схапіць за шыю. Не парушаць яе хараство, не парушаць лісты залатыя. Клён у вокны […]...
- Дарагая… Каханая Дарагая… каханая… залатая… Ці ты чуеш, як цяжка мне? Можа косы твае расплятаюць там далёка, далёка дзесь… Не магу расказаць […]...
- Ручаёчак у лесе вірліва Ручаёчак у лесе вірліва Між каменняў улукаткі ходзіць І звініць сам сабе гаварліва, Быццам ім вадзянік карагодзіць. Як юнак апантаны, […]...
- Славы даўняй адгалосак На гарбах счарнелых высп стогнуць сосны векавыя. Воўкам вые Ваўкавыск, падвывае Ваўкавыя. Ад варожых капытоў абгароджана Гародня. І Лагожаск з-за […]...
- Майскі дождж Калі мы выйшлі на парад, Сцяг узнялі чырвоны, Праз гарадскі расцвіўшы сад Прарваўся дождж калонай. Не рады перш яму былі, […]...