Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыві, Беларусь!

Жыві, Беларусь! Веру, будзеш жыць заўсёды.
Святло “Пагоні” будзе сэрцы нашы акрыляць.
Жыве, жыве наш край пакутны і свабодны,
Нескароная нікім і святая зямля.
Беларусь! Беларусь! Хай цябе мінуць усе нягоды,
Век у шчасці жыві, ты, Радзіма мая!

Жыве Беларусь – нашай долі абуджэнне.
Краіна-маці, ты прызнанне шчырае прымі:
Жыве! Жыве! Гучыць узнёсла блаславенне,
Беларускі вольны дух уваскрос з даўніны.
Беларусь! Беларусь! Мы тваё вітаем адраджэнне,
Будзеш вечна вольнай ты, будзем вольнымі мы.

Жыве Беларусь! Нас нядоля не здалела.
Магутны Божа, беражы Айчыну з году ў год.
Жыве! Жыве! Як непагасны сімвал веры,
Будзе вечна на зямлі паспаліты наш род.
Беларусь! Беларусь! Пад штандарам бел-чырвона-белым
Век у шчасьці жыві, беларускі народ!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 3,67 out of 5)

Верш Жыві, Беларусь! - Уладзімір Някляеў