Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Малітва

Даруй мне, Божа, за грахі,
Калі парою быў глухі,

Калі парою быў сляпы:
He заўважаў чужой журбы,

Калі чым-небудзь сябру мог,
Але ў бядзе не дапамог…

Малітву гэту паўтару,
А ты, прашу цябе, даруй!

Даруй мне гэты напамін
Пра ўсе грахі мае…

Амін!..


Верш Малітва - Уладзімір Мазго