Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заглянуў я ў вакно туманнае

Заглянуў я ў вакно туманнае
Да зiмы туманы часцей
Запалiўшы лампадку цьмяную
Пачынаю чакаць гасцей

Мае госцi яшчэ не рушылi
У дарогу, што зойме днi
Яшчэ збрую з чырвонай ружаю
Не прыладзiлi на канi

Мае госцiкi, мае мiлыя
Чым сустрэну я хутка вас?
На палiцы скарынкi цвiлыя
Ды у дзедавай дзёжцы квас

А да iх – ўсе гады пражытыя
А да iх – туманы ў вакне
А да iх – рушнiкi разшытыя
Што у спадчыну былi мне

А яшчэ – абразы заветныя…
Хоць жыву з кожным днём прасцей
Ўсiм, чым хата мая адметная
Я сустрэну сваiх гасцей

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Заглянуў я ў вакно туманнае - Уладзімер Гардзейка