Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пра ката

Улад Скамарох

ПРА КАТА
( КАЗАЧКА)
Лае зранку мужа кошка,
Што не прыбірае ложка.
Адказаў ёй кот – ад гора
Пойдзе ў плаванне на мора,
Бо з маленства паласаты
Быццам бы марак заўзяты.
Воем быў заўжды зацятым –
Стане грозным ён піратам,
Мышак, рыбак, пацукоў –
Задзіраць бы тыгр ваўкоў.
З іх багаты браць палон –
Лікам большы чым мільён.
На сняданак і абед –
Рыбны фарш, гара катлет.
На вячэру кожны раз –
Горка вэнджаных каўбас.
Як набудзе вопыт сталы –
Кошцы ён прышле каралы,
Каб на шыйцы зоркі-бусы
Адцянялі мілай вусы,
Каб пярсцёнкі і падвескі
Мужавай былі нарэзкі.
Час даруе шанц абраным –
Xутка стане капітанам…
У руках ката штурвал –
Xай дзевяты з лішкам вал –
Ён не зробіць перашкоды
Новыя знайсці прыгоды.
Xуткасць вузлоў тысяч сорак –
Адпачынак, дзесць, ля зорак…
Так, ад Марса І Венеры
Абарона – ліст фанеры.
У сузор’і “Нью Амега ” –
Разжывецца гурбай снега.
Трэба ж даказаць вучоным –
Нарадзіўся некручоным…
Добра марыцца ды сніцца –
Надта ж кот вады баіцца.

Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пра ката - Улад Скамарох