Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакуль што рукі звязаны

Пакуль што рукі звязаны,
А можа быць, развяжуцца
Пад позіркам якім.
Тады рукамі чулымі,
Як птах, крыламі белымі
Кагосьці абаўю.
І позіркам, як вэлюмам,
Стан гнуткі мой укрыецца,
І вуснамі дрыготкімі
Кахання чашу поўную
Я вып’ю ўсю да дна.


Верш Пакуль што рукі звязаны - Тамара Аўсяннікава