Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты мяне навучыў любіць

Ты мяне навучыў любіць,
Верыць зноў, спадзявацца разам.
Гэта штосці большае, чым любоў,
Гэта нібы пытанне ўсім адказам.

Гэта нібы люстэрка наадварот.
Тое, што не пабачыш адразу.
Гэта да сэрцаў усіх зварот:
Да майго, да твайго. Да нас разам.

На палотнах душы мы шукаем адказы,
У абстракцыі думак блукаем уначы.
Шмат чаго не патрэбна казаць адразу-
Лепш па кроплі, каб скарб зберагчы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты мяне навучыў любіць - Тамара Абрамчук