Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш О, сорам – вершы “з-пад сякеры”!

О, сорам – вершы “з-пад сякеры”!
Але ж у іх – мая душа!
Таму запісваю і веру:
Змагу ствараць і “з-пад нажа”.

А ледзьве кроіць навучуся,
Пачну наступны свой урок:
Іголкай з ніткаю прайдуся,
Каб за радком прашыць радок.

Калі ж станчэюць струны ліры,
Змагу й шыдэлак выкідаць –
Бо ўжо майстэрства ювеліра
Пачну асвойваць і ўжываць.

А як натхненне супакою,
Свой скарб да бляску давяду:
Адпалірую пастай ГОІ
І на паліцу пакладу.

6.02.2011


Верш О, сорам – вершы “з-пад сякеры”! - Таццяна Дзям'янава