Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Край любімы мой

КРАЙ ЛЮБІМЫ МОЙ

Раніца ружовіцца садам маладым,
Мые вочкі сонныя сонейка над ім.
Туманы бакі свае грэюць над ракой…
Гэта прачынаецца край любімы мой.

Бэзава-рамонкавы дожджык прашуміць,
Расцвіце вясёлкаю неба ўвышыні.
Дзень гулліва бавіцца з матухнай-вясной.
Працай мірнай славіцца край любімы мой.

Запаліў каштан свае свечкі-ліхтары.
Знічка срэбнай кропелькай ярка дагарыць.
Плюшчы свае вочанькі, ціха засынай…
Добрай табе ночанькі, мой любімы край!

* * *


Верш Край любімы мой - Таццяна Цвірка