Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыццё маё

Жыццё маё, адзіны мой, каханы!
Я памятаю горкіх дзён усмешку і святло.
Гарыць душа вагнём стваральна-незгасальным
і лашчыцца ў руках нясцерпнае цяпло.

Калі ж твае ізноў я вусны адшукаю
і несупынны час знясіле на хаду?
Калі мая любоў цябе закалыхае
і у кахання вір пялёсткам упаду?
Пялёсткам белых руж майго з табой чакання.


Верш Жыццё маё - Таццяна Барысава