Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дажджы ўжо надакучылі

Дажджы ўжо надакучылі…
Рыпіце, палазы!
Цалуюць твар пякучыя
Гарэзы-маразы.
Бярозкі ціха журацца,
Смялеюць капыты.
Ад прадчування жмурацца
Вясёлыя сваты.
Завеяны, замецены
I поле, і рака…
Твая каса расплецена
Для любага дружка.


Верш Дажджы ўжо надакучылі - Сяргей Законнікаў