Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А за вясной акрыленай ня ўгнацца

А за вясной акрыленай ня ўгнацца,
Як не злавіць струмені ручая…
Гляджу –
Між майскіх сонечных акацый
Мільгае постаць лёгкая твая.

Наіўна думаў –
Перайму хоць летам,
Спаткацца будзе час нам – дзень вялік.
А першы ліст павіс над белым сьветам
I, як твая касынка, дзесьці зьнік.

Ну, пачакай…
Яшчэ ў запасе восень.
Бо я ж цярплівы, ведаеш сама.
Ды ўсё ж сябе суцешыць не ўдалося –
Завеямі даўно гудзе зіма.


Верш А за вясной акрыленай ня ўгнацца - Сяргей Законнікаў