Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хатняе

Не атрымоўваецца сустрэцца,
Сёння сустрэча не адбудзецца.
Б’ецца шалёнае сонца-сэрца:
Дзверы, лесвіца, двор, вуліца –
Шлях нескладаны, такі знаёмы,
Але не складваецца, ня йдзецца…
Сёння, нажаль, не выбрацца з комы –
Не атрымоўваецца сустрэцца…
Ціха мяне паглынае кома –
Я апускаюся ў бездань шэрую.
Плошчу пакоя ўнутры дома
Моўчкі бяздумнымі крокамі мераю.
Няма мне спакою на гэтай плошчы,
Яна паглынае цалкам урэшце
Мяне, мае агенчыкі-вочы…
Не атрымоўваецца, хоць рэжце,
Хоць ежце мае кавалкі сырымі –
Насустрач не пабягу таропка.
Хаваючы твар у штодзённым грыме,
Я застаюся хатнім. Кропка.

22.02.2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хатняе - Сяргей Махнач