Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шостаку А

Ну, як нашы справы, Адаме? Чаму ты пахмурны такі? Губляецца нешта з гадамі, cыходзяць ад нас мастакі. Таму ты маўклівы ды сумны? Не трэба адчайвацца, брат, бо лічбы не ведаюць сумы, жыццё – толькі рознасць двух дат. I ўсё. Хтосьці больш, нехта меней паспее па грэшнай прайсці, а розніца, кажуць, у пене. Я Бога прашу: “Адпусці мне столькі, каб скончыць паспеў я, што некалі бацька пачаў”. Ня лягу да першага пеўня, каб той мне “адбой!” пракрычаў. Ня злягу, пакуль не загнаны, пакуль не падняў дзвюх дачок. Ёсць рукі – пад’ёмныя краны, ёсць сэрца – жывы камячок. Змагайся! Ты чуеш, Адаме? Жыцця не патухлі агні. Калі не рукамі – нагамі адчай ад сябе адпіхні.

06.02.2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шостаку А - Сяргей Махнач