Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кветак больш няма

Вы мяне прабачце – кветак больш няма,
Скончыліся думкі, скончыліся жарты.
За акенцам лета, ува мне – зіма.
Больш увагі вашай я, сябры, не варты.

Дагарэў агеньчык таленту майго.
А ці быў той талент? Добрае пытанне.
На вусах паэта скісла малако,
У душы паэта вечнае змярканне.

Я макулатуру не хачу пладзіць,
Лепей вып’ю кавы. Дзе мая “Лавацца”?
На бязмежным небе зорка зіхаціць.
Выйду ноччу ў поле – з ветрам цалавацца.

12.06.2015

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кветак больш няма - Сяргей Махнач