Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чароўны вершаў свет

Чароўны вершаў свет, як таямніца,
Нас разам згуртаваў і аб’яднаў.
Як быццам у спякоту да крыніцы –
Душою я цягнуўся да “Жывіцы” *
І вершы піў, але не бачыў дна.

Ліліся вершы музыкай у зале,
То моцна, то пяшчотна, то на ўсхліп.
Скрозь дах яны плылі ў нябёсаў далі,
Паэты іх, як кубікі складалі,
Звярталіся да Бога: “Хай жылі б…”

Бог бачыў адухоўленыя твары,
Яму быў блізкі творчы іх парыў.
Сказаў: “імглою неба крыюць хмары”**
І Сам ажыццявіў паэтаў мары –
Жыццём бясконцым вершы адарыў.

** “Буря мглою небо кроет” (А. С. Пушкин, “Зимний вечер”)

27.01.2014


Верш Чароўны вершаў свет - Сяргей Махнач