Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Няма нешта плённае працы

Няма нешта плённае працы.
Стаміўся ад добных учынкаў,
Дык можа ўзяць, набухацца,
Ці зьняць прыгожу дзяўчынку…

Адкінуць усе там развагі,
Бяздумна пайсьці ў задавальненьне,
Забрудзіцца трошкі ў багне,
Рэальна адчуць летуценьні…

Але зноў заменена п’янка
Ўжываньнем бутэлькі “Крыніцы”.
Замест пагулянкі да ранку
Ляжу на канапе ніцма.

Смакую кліпчык “Віагры”,
Пакуль няма жонкі дома,
І не жадаю ўжо багны,
Як быццам бы мне ўсёўжо вядома.

15.11.2004

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Няма нешта плённае працы - Сяргей Кульбіцкі