Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Якія тут сосны! Якія дубы!

Якія тут сосны! Якія дубы!
Якія маліны! Якія грыбы!
Якія тут студні з гаючай вадой!
І на лугах у расе травастой!

Якія тут вербы каля ракі!
Якія двухжыльныя ў нас мужыкі!
Якія плячыстыя Дзевы Марыі…
А вы мне ўсё кажаце, перыферыя…


Верш Якія тут сосны! Якія дубы! - Сяргей Чыгрын