Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Малюнак зімы

Малюнак зімы, бел. язык
Сергей Бука
Як шоук расцілаецца снег па зямлі,
На шыбах узоры іскрацца,
Мядзведзі у бярлогі свае заляглі,
Каб досыць к вясне адаспацца.

Пад дахам туляцца, дрыжаць вераб*і,
Сарокі стракочуць бадзёра,
Лясы, пералескі, нібы караблі,
Стаяць сярод снежнага мора… .

…Такі захапляючы у сэрцы пакой,
Такая у душы асалода
і гонар, што гэты край казачны мой
Красой надзяліла прырода.

Год Новы прыходзіць-год мар і надзей.
Са святам вас, добрыя людзі!
Хай будзе ад лішку кахання цяплей,
і сэрца мароз не астудзіць.

Пакаецца той, хто у жыцці награшыу,
На шляху сваім аступіуся.
Я лёсу удзячны за тое, што жыу
У тым краі і там нарадзіуся.

1.12 2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Малюнак зімы - Сяргей Бука