Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш І КАБ НЕ ХВАРЭЛА МАМА!

(Пажаданне маленькай дзяучынкі
пад самае Ражство)

Бог жыве высока ў небе
Ды анёлы з ім таксама,
Што яшчэ нам усім патрэбна?
Не грашыць, жыць паслухмяна.

Будзе хлеб, святло ў хаце,
Сэрца прыме падарункі.
Кожны знойдзе сваю праўду
і не будзе такім сумным.

Стануць бліжай ўсім аблокі,
Людзі пачнуць прачынацца.
Бо яны сапраўды могуць –
Даць другім цяпло і шчасце.

Мір і зерне ўсім парэбна
і свабодным жыць таксама.
Бог жыве высока ў небе
і каб не хварэла мама!


Верш І КАБ НЕ ХВАРЭЛА МАМА! - Сяргей Брандт