Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая Вільня

…Ты кружыш, пятляеш, піліш,
ідзеш вузкімі вулачкамі,
Выходзіш на шумны Пілес
З кавярнямі і банкамі,
крамкамі з бурштынам.
Пасля крочыш на плошчу Гедыміна,
Які стаіць пагрозліва
ў даспехах ля каня.
Каля Кафедральнага сабора
З выявамі багоў і міма
ты праходзіш міма.
А побач белая званніца
Глядзіць у неба, як страла.
Там вежа Гедыміна велічна
Узвышаецца над зямлёй.
Узбіраешся на ўзгорак,
І наверсе, як на далоні,
Горад бачны з усіх бакоў.
Чырвоныя дахі цэркваў,
касцёлаў і дамоў.
Рака Нярыс нясе свае воды
З беларускіх берагоў.
І Вільняя побач працякае,
Шпарка бяжыць, імчыць,
Па камянях шлях пракладае.
Далёка з гары відаць тры крыжы –
Тут тры віленскія асілкі-пакутнікі
За веру святую паляглі.

А крыху далей сам Міндоўг
Сядзіць важна каля музея,
Як вартаўнік даўніны,
першы князь Літвы.

Па брукаванцы я павольна іду –
З вялікім захапленнем
на кожны каменьчык гляджу.

Стары горад, прызнаюся шчыра,
я цябе вельмі люблю.
Мілую Вільню абдымаю,
пяшчотна цалую,
Як сваю, як родную зямлю.
Песню хвалебную ёй
разам з гасцінным Дарыусам
з радасцю пяю:
Шанці Ом, Шанці Ом, Хары Ом –
Спакой, Спакой, Хвала.

Мая Вільня –
з бурштынавымі каралямі
І князямі-каралямі…
З касцёламі і замкамі,
Вежамі і паркамі
З вясельнымі замкамі
На мастах праз раку.

Мая Вільня, ты ёсць і была
Ў маім сэрцы, як дзіця,
Як княгіня дабрыні і святла.
Як невычэрпная крыніца
Пазнання, духоўнасці
І душэўнага цяпла.
Ты мяне сцежкамі
Сяброўства вяла
У глыбіню
Гісторыі
І свайго
я.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мая Вільня - Святлана Тоўсцік