Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жытні хлеб

Расою і дожджыкам цёплым напоены,
Распешчаны ў сонечных промняў цяпле,
Напоўнены з чуйных далоняў любоўю –
Ляжыць жытні хлеб на святочным стале.

Слязамі і потам людскімі асвенчаны,
Прайшоў ты праз ліха прыродных стыхій.
Хоць танны ў грашовым эквіваленце,
На самай жа справе – такі дарагі!

Бабулін ручнік атуліў клапатліва
Пахучага бохана спелы бачок.
Спакойна ляжыць наша ежа і сіла,
Гімн працы людзей і жыцця іх выток.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жытні хлеб - Святлана Локтыш