Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кожны дзень, скаваны часам

Кожны дзень, скаваны часам,
як пясок цячэ ў нябыт.
І душы няўтульна нашай
Пад баластам грэшных світ.

Дзе шукаць ёй паратунку?
Аблягчэнне дзе знайсці?
Як жа Божаму сумленню
у нагу з грахамі ісці?

І спрагнёнае па праўдзе
наша чэрствае жыццё
аб малітву абштурхнецца
і пакрочыць у касцёл.

Там сам Бог ад века з веку
прамаўляў праз святароў.
І цяпер ён праз Баболю
на Пружаншчыну прыйшоў.

Хай суцешыцца, хто плача,
Знойдзе праўду, хто шукаў.
Міласцівы міласць Бога
у дар бясцэнны б атрымаў.

Каго ж мучылі за праўду,
як Баболю ў свой час.
Для зямліцы соллю стаўся,
Заступаецца за нас.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кожны дзень, скаваны часам - Святлана Карунас