Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я ўсё сваё жыццё

Я ўсё сваё жыццё да Вас ішоў,
Але здарожыўся на паўдарозе.
I зараз у маркоце і трывозе
Хацеў бы ў ранні шлях падацца зноў.

Ды гэты шлях дачасна звечарэў,
Ён іншых вёў, ён іншым быў кароткі.
Святкуючы сваёй самоты ўгодкі,
Мой цень туляўся ля бязгнёздых дрэў.

А Вы не дачакаліся мяне,
Бо пра мяне не ведалі нічога.
Што Вам мая маркота і трывога?
Бо пазнаёміўся я з Вамі ў сне.

Мы не сустрэнемся – як вастравы,
Спагады зорка не ўзышла над намі,
Не грэбуйце хаця маімі снамі,
I ў сне хаця мне вернай будзьце Вы.


Верш Я ўсё сваё жыццё - Рыгор Барадулін